24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч пацвердзіў крах перамоў аб нафце

92
Мясніковіч пацвердзіў крах перамоў аб нафце

Планы РФ у нафтавым балансе «саюзнай дзяржавы» не задавальняюць урад.

«У мяне запланаваная тэлефонная размова з Дзмітрыем Мядзведзевым. Пакуль што тыя аб'ёмы нафты, якія прагаворваюцца на ўзроўні намесніка старшыні ўрада Расейскай Федэрацыі, нас не задавальняюць, і ёсць важкія аргументы, чаму. Нават з улікам таго, што мы дамовіліся, што каля 3 млн тон нафтапрадуктаў у наступным годзе мы будзем перадаваць на рынкавых умовах для Расійскай Федэрацыі», - даклаў Міхаіл Мясніковіч у аўторак Лукашэнку, паведамляе прэс-служба кіраўніка.

Прэм'ер падкрэсліў, што ўзгадненне балансу на 2013 год застаецца «праблемным пытаннем». Пры гэтым ён адзначыў, што «наконт паліўна-энергетычнага комплексу ўсе пытанні ў працы на чацвёрты квартал урэгуляваныя, застаюцца пытанні яшчэ пэўнага дабірання ў 2013 годзе».

Мясніковіч дадаў, што Беларусь разлічвае на пастаўкі 23 млн тон нафты ў 2013 годзе, сёлета аб'ём пастаўленай нафты складзе 21,5 млн тон.

Прэм'ер-міністр таксама падкрэсліў, што беларускія НПЗ вырабляюць нафтапрадукты еўрапейскай якасці, і гэтыя магутнасці, у мадэрнізацыю якіх укладзеныя вялікія сродкі, павінны працаваць эфектыўна і пад поўную загрузку.

«Кіраўнік дзяржавы даў адпаведныя даручэнні што да далейшай працы ў гэтым кірунку», - паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Нагадаем, што Расея ў 2013 годзе паставіць у Беларусь не больш за 18 млн тон нафты.

Беларуская дэлегацыя, якая вядзе з расейскай стараной перамовы пра нафтавы баланс на 2013 год, не здолела дамовіцца пра імпарт у наступным годзе 23 млн тон нафты, паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ва ўрадавых колах, блізкіх да перамоў.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках