24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дапамога па беспрацоўі - 15 даляраў

33
Дапамога па беспрацоўі - 15 даляраў

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў Менску на канец кастрычніка 2012 года складаў 126,5 тыс. рублёў.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Менгарвыканкама.

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі на 1 красавіка складаў 136,9 тыс. рублёў, на 1 траўня - 150,8 тыс. рублёў, на 1 чэрвеня - 181,4 тыс., на 1 ліпеня - 190,4 тыс. рублёў, на 1 жніўня - 190,7 тыс. рублёў, на 1 верасня - 232,5 тыс. рублёў, на 1 кастрычніка - 185,2 тыс. рублёў. Для параўнання, з 1 лістапада разліковая велічыня бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва складае 880,030 тыс. рублёў у месяц. Дапамогу ў студзені-кастрычніку атрымлівалі 5.814 беспрацоўных.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках