23 снежня 2024, панядзелак, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакату забаранілі гаварыць аб справе Гайдукова

20
Адвакату забаранілі гаварыць аб справе Гайдукова

Паводле інфармацыі charter97.org, з Андрэем Гайдуковым сустрэўся адвакат. Але гэта сустрэча выклікала больш пытанняў, чым адказаў.

З адвакаткі Людмілы Чэчыкавай узятая падпіска аб невыдаванні матэрыялаў справы. Адвакатка не паведамляе ніякай інфармацыі што да расследавання і ўнікае кантактаў з прэсай. Дагэтуль не зразумела, у чым канкрэтна абвінавачваюць Гайдукова.

Вакол справы дэмакратычнага актывіста Андрэя Гайдукова, які абвінавачваецца ва ўчыненні дзеяння, прадугледжанага арт.356 Крымінальнага Кодэкса «здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці», складаецца абсалютна дзікая сітуацыя. Гэты артыкул прадугледжвае суровае пакаранне аж да пакарання смерцю. Пры гэтым чалавека, які абвінавачваецца у «расстрэльным» артыкуле тыднямі трымаюць у следчым ізалятары КДБ, што праславіўся на ўвесь свет вытанчанымі катаваннямі кандыдатаў у прэзідэнты і чальцоў іхных камандаў. Да яго нікога не пускаюць, не даюць ніякай інфармацыі аб выніках справы, зусім не вядома, у якім ён стане, і што з ім адбываецца.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках