25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады не могуць пазбавіцца ад чэкаў «Маёмасць»

26
Улады не могуць пазбавіцца ад чэкаў «Маёмасць»

Беларускія ўлады маюць намер у чарговы раз падоўжыць дзеянне чэкаў «Маёмасць» яшчэ на тры гады, паведаміла сёння прадстаўніца Дзяржаўнага камітэта маёмасці Ганна Карніевіч.

«Дзеянне чэкавай прыватызацыі заканчваецца 1 ліпеня 2013 года. У сувязі з гэтым мы звярнуліся ўлетку гэтага года ва ўрад, прапанавалі, якія могуць быць далейшыя варыянты, якая можа быць сума для кампенсавання нескарыстаных чэкаў. І ўрадам было даручана Дзяржаўнаму камітэту маёмасці падрыхтаваць праект пастановы пра падаўжэнне дзеяння чэкаў «Маёмасць». Мы такі дакумент падрыхтавалі і падалі ва ўрад - пра падаўжэнне тэрмінаў абарачэння яшчэ на тры гады», - паведаміла Карніевіч, якую цытуе БелТА.

У наш час патэнцыйна падлягаюць кампенсацыі больш за 171 млн. чэкаў. Калі кошт аднаго чэка складае Br4,4 тыс., то на кампенсацыю спатрэбіцца Br755 млрд.

Чэкі па-ранейшаму можна абмяняць на акцыі беларускіх прадпрыемстваў: калі раней прапаноўваліся акцыі амаль 200 прадпрыемстваў, цяпер засталося прыкладна 60 ААТ рэспубліканскай уласнасці і 80-90 прадпрыемстваў - камунальнай.

Апошнім разам тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» быў падоўжаны ў 2010 годзе пастановай Урада №749 да 1 ліпеня 2013 года.

Выдача чэкаў «Маёмасць» пачалася ў красавіку 1994 года.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках