Партыі БНФ забаранілі праводзіць мітынг у Слуцку
8- 27.11.2012, 19:43
Слуцкі райвыканкам адмовіў Партыі БНФ у правядзенні мітынгу 1 снежня ў гонар Слуцкага збройнага чыну.
Заяўку яшчэ 15 лістапада падавалі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і лідар слуцкай партыйнай арганізацыі Віталь Амяльковіч, перадае «Радыё Свабода». Меркавалася, што ў акцыі таксама прымуць удзел прадстаўнікі руху «За свабоду», руху салідарнасці «Разам», «Маладога фронту».
Нагадаем, што актывістам КХП БНФ дазволілі 25 лістапада адзначыць 92-годдзе Слуцкага збройнага чыну, у тым ліку і ў самім райцэнтры.