24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ключавы сведка па справе Магніцкага знойдзены мёртвым

22
Ключавы сведка па справе Магніцкага знойдзены мёртвым

Аляксандр Перапялічны памёр пры загадкавых абставінах у горадзе Вейбрыдж на поўначы Велікабрытаніі.

Ён з'яўляецца адным з ключавых сведак па «справе Магніцкага», які дапамагаў швейцарскай пракуратуры расследаваць схемы адмывання грошай, якія выкарыстоўваліся карумпаванымі расейскімі чыноўнікамі, піша ў сераду газета Independent са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Як піша выданне, 44-гадовы Аляксандр Перапялічны быў знойдзены мёртвым у сваім раскошным асабняку ў Вейбрыдже два тыдні таму, аднак абвешчана пра гэта толькі цяпер. Як піша газета, акалічнасці і прычына смерці пакуль невядомыя, адзначаючы, што Перапялічны, «валодаў добрым здароўем». Праведзенае патолагаанатамамі анатамаванне не дапамагло дакладна вызначыць прычыну, паведамляе «Корреспондент».

Як піша Independent, тры гады таму Перапялічны запытаў палітычнага прытулку ў Велікабрытаніі. Ён быў заможным бізнэсменам, і некаторы час, як лічыцца, быў звязаны з так званай «групай Клюева», якую лічаць датычнай да шэрагу злачынстваў у падатковай сферы. Пасля таго як Перапялічны парваў з гэтай арганізацыяй, ён, як піша Independent, вырашыў даць паказанні на яе членаў, стаўшы адным з галоўных сведкаў супраць яе. «Групу Клюева» брытанскія СМІ таксама называюць датычнай да смерці юрыста брытанскага фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага, які памёр у ізалятары Матроская Цішыня.

Вясной 2011 года пракуратура Швейцарыі пачала расследаванне ў рамках справы аб магчымых фактах адмывання незаконна атрыманых грашовых сродкаў праз банк Credit Suisse. Па словах юрыстаў фонду Hermitage Capital, праз гэты банк адбывалася адмыванне сродкаў, атрыманых у выніку іх незаконнага звароту супрацоўнікамі расейскіх падатковых інспекцый. Паведамлялася, што гэтую схему дапамог раскрыць памерлы Магніцкі, а адным з асноўных сведкаў па гэтай справе з'яўляўся Перапялічны.

Нагадаем, 16 лістапада Кангрэс ЗША прагаласаваў за прадастаўленне Маскве статусу нармальнага гандлёвага партнёра і ўвод санкцый супраць афіцыйных асоб, якія маюць дачыненне да скандальнай смерці Сяргея Магніцкага.Аўдытар фонду Hermitage Capital Сяргей Магніцкі, які абвінавачваўся ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, памёр у СІЗА Матроская цішыня 16 лістапада 2009 года года, прабыўшы ў зняволенні амаль год. Пры гэтым вялікую частку свайго заключэння Магніцкі правёў у СІЗА Бутырка. Смерць юрыста выклікала шырокі грамадскі рэзананс. У якасці абвінавачаных па справе аб смерці Магніцкага, акрамя Кратава, праходзіла ўрач СІЗА Ларыса Літвінава. СК 9 красавіка паведаміў аб спыненні крымінальнай справы ў дачыненні да Літвінавай ў сувязі са зменамі КК РФ, згодна з якім тэрмін даўнасці па інкрымінаваным урачу артыкуле быў скарочаны.

У лютым следчыя органы МУС РФ завяршылі расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Магніцкага. Ён можа стаць першым у гісторыі чалавекам, якога будуць судзіць пасмяротна, а кіраўніку Hermitage Capital Management Уільяму Браўдэру па гэтай жа справе пагражае завочны прысуд расейскага суда.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках