24 красавiка 2024, Серада, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі дэсантнік Эдуард Лобаў

15

У інтэрнэце з'явіўся новы міні-фільм, прысвечаны палітвязню Эдуарду Лобаву.

Сябра маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» Эдуард Лобаў быў затрыманы разам з лідэрам гэтай арганізацыі Зміцерам Дашкевічам амаль два гады таму, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, піша ПЦ «Вясна».

Лобава арыштавалі 18 снежня 2010 года, а 24 сакавіка 2011 года асудзілі судом Маскоўскага раёна г. Менска па ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства) да 4 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Знаходзіцца ў калоніі № 22 у Івацэвічах.

Адвакат Лобава Алена Аўсяннікава, выступаючы ў судовым працэсе заявіла, што віна павінна быць пацверджана бясспрэчнымі доказамі і не можа будавацца на здагадках, а доказаў, якія пацвярджаюць бясспрэчнасць віны абвінавачаных, у судзе не было прадстаўлена.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках