23 красавiка 2024, aўторак, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Аліневіч: Анархісты недатычныя да выбухаў і нападаў

9
Ігар Аліневіч: Анархісты недатычныя да выбухаў і нападаў

Палітвязень даслаў маці ліст з Наваполацкай калоніі.

Валянціна Аліневіч, маці палітычнага вязня Ігара Аліневіча атрымала ад сына першы ліст пасля доўгага спаткання. У ім анархіст шкадуе аб тым, што спатканне з маці доўжылася так мала, а таксама закранае апошнія гучныя падзеі ў краіне.

«Вядома, пра ўмовы ўтрымання ён ніколі не піша і не кажа. Гэта мае негатыўныя наступствы, і ў яго такі характар, што ён ніколі не скардзіцца, не хоча нас турбаваць», - распавяла сайту charter97.org Валянціна Аліневіч.

Шмат увагі ў лісце Аліневіч надаў апошняму спатканню з маці - ім дазваляюць сустрэцца толькі раз на паўгода, калі няма ніякіх парушэнняў. «Сын піша, што тры дні хадзіў як у тумане і нічым не мог займацца - так моцна на яго падзейнічалі зносіны на спатканні з «вольным светам», - сказала Валянціна Аліневіч.

«Навіна аб нападзе з «кактэйлямі Молатава» на літоўскую амбасаду выклікала ў яго толькі скептычную ўсмешку. Ён назваў гэта такой жа правакацыяй, якая была з закідваннем запальнымі сумесямі расейскай амбасады, у якой абвінавацілі яго ды іншых анархістаў. Ігар даў зразумець, што ніякага дачынення анархісты да гэтага інцыдэнту не маюць», - адзначыла маці палітвязня.

Дарэчы, 28 лістапада споўнілася роўна два гады з таго моманту, як беларускія спецслужбы выкралі Ігара Аліневіча ў Маскве. «Усё, што з ім адбывалася з таго моманту і адбываецца цяпер - поўная беззаконне. Катаванні і збіццё ў КДБ, фальсіфікацыі справы, прысуд да васьмі гадоў турмы - гэта ненармальны тэрмін, у нас столькі забойцам і маньякам не даюць. На жаль, людзі прызвычайваюцца да беззаконня, але важна ім пра яго нагадваць».

Нагадаем, 27 траўня 2011 года суддзя Заводскага раёна Мінска Жанна Хвайніцкая асудзіла Ігара Аліневіча на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Цяпер ён адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі №10. Яго, а таксама Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча абвінавацілі ў арганізацыі шэсця каля будынка Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсціна, падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка» і нападзе на расійскую амбасаду.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках