25 снежня 2024, Серада, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багданава, Красоўская, Кавалёва: Вярніце цела

24

Ірына Багданава, Лера Красоўская і Любоў Кавалёва заклікалі сусветную грамадскасць запатрабаваць вярнуць цела пакаранага Уладзіслава Кавалёва яго сям'і.

Відэазварот ад імя трох жанчын быў выпушчаны ў гадавіну вынясення смяротнага прысуду ў рамках кампаніі «Вярніце цела», якую яна пачала на глабальнай платформе Change.org.

У сваім відэазвароце Любоў Кавалёва просіць дапамагчы ёй вярнуць цела яе сына Уладзіслава. Лера Красоўская дзеліцца сваёй гісторыяй, выказваючы надзею даведацца калі-небудзь, што адбылося з яе бацькам. Ірына Багданава, у сваю чаргу, звяртаецца да сусветнай грамадскасці з просьбай падпісаць петыцыю і зрабіць усё магчымае, каб прымусіць беларускія ўлады вызваліць палітвязняў і не дапусціць з'яўлення новых.

Нагадаем, што кампанія «Вярніце цела» стартавала 4 кастрычніка, калі на чыгуначных станцыях і станцыях метро ў пяці гарадах Галандыі адначасова з'явіліся мяшкі для трупаў з жывымі целамі ўнутры. Флэш-моб быў арганізаваны галандскімі студэнтамі ў падтрымку Любові Кавалёвай і яе барацьбы за жыццё сына. На наступны дзень, кампанію афіцыйна прадставіў Беларускі свабодны тэатр разам з Любоўю Кавалёвай пасля прэм'еры спектакля «Trash Cuisine» у Амстэрдаме, які распавядае пра жахі смяротнага пакарання па ўсім свеце.

30 лістапада 2011 года Вярхоўны суд Беларусі вынес прысуд па справе віцебскіх тэрарыстаў Зміцера Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Яго агучыў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Аляксандр Федарцоў. Канавалаў і Кавалёў прызнаныя вінаватымі ў датычнасці да выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў красавіку 2011 года і ў ліпені 2008 года ў Менску. Суд прысудзіў Зміцера Канавалава і Уладзіслава Кавалёва да смяротнага пакарання.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках