29 снежня 2024, Нядзеля, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У бюджэт-2013 уключылі яшчэ не выдадзены крэдыт ЕўрАзЭС

20
У бюджэт-2013 уключылі яшчэ не выдадзены крэдыт ЕўрАзЭС

У знешняе фінансаванне дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту на 2013 год ужо ўключаны два траншы яшчэ не выдадзенага крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры $880 млн.

Такія дадзеныя змяшчаюцца ў прынятым Законе Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2012 года  432-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2013 год», піша onliner.by.

Цікава, што канчатковае рашэнне аб выдачы гэтых траншаў Беларусі пакуль не прынята. У той жа час усе папярэднія траншы крэдыту былі атрыманы нашай краінай у поўным аб'ёме.

Агульная сума запланаваных плацяжоў па знешняй пазыке ў 2013 годзе дасягае $2,29 млрд. З іх $1,845 млрд прыйдзецца на выплаты па асноўным абавязку перад міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, у першую чаргу па крэдытах МВФ.

Яшчэ $421,7 млн Беларусь заплаціць па крэдытах замежных дзяржаў і іншых замежных крэдытораў. Каля $20,4 млн урад выплаціць у якасці гаранта па пагашэнні і абслугоўванні знешніх пазык.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках