24 лiстапада 2024, Нядзеля, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злотнікаў: Беларусь можа застацца без крэдытаў

16
Злотнікаў: Беларусь можа застацца без крэдытаў

Невыкананне абавязацельстваў па крэдыце ЕўрАзЭС моцна раздражняе Маскву, лічыць эканаміст.

«Да гэтага часу ўлады атрымлівалі траншы. Не заўсёды выконвалі ўмовы прадастаўлення гэтага крэдыту, але грошы атрымлівалі. Расея сама прывучыла да таго, што можна не выконваць умоў і атрымліваць крэдыт», - распавёў сайту charter97.org вядомы беларускі эканаміст Леанід Злотнікаў.

Але па словах эксперта, у гэты раз Беларусь можа застацца без крэдыту:

«Адна з умоў прадастаўлення крэдыту гучыць так - інфляцыя ў Беларусі не павінна перавышаць больш чым на 5% самую высокую інфляцыю ў іншых краін Мытнага саюза. Гэта ўмова не выконваецца. Мы ведаем, што наша інфляцыя нашмат вышэй. Ну і што? Да гэтага часу крэдыт выдавалі. І зараз, я думаю, Лукашэнка будзе лавіраваць, для таго, каб гэты крэдыт атрымаць. Але занадта доўгі тэрмін невыканання тых ці іншых абяцанняў моцна раздражняе Маскву. І можна чакаць, што канфліктная сітуацыя будзе развівацца, і можна застацца без крэдытаў».

Эканаміст адзначыў, што Беларусь ужо атрымала тры транша крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, і чакае яшчэ столькі ж:

«У мінулым годзе атрымана два траншы - агульным коштам каля 1,5 мільярда даляраў. У чэрвені гэтага года нам выдзелілі яшчэ адзін транш, і ўвосень мы ўжо павінны былі атрымаць другі, але не атрымалі. На наступны год запланавана яшчэ два траншы».

Нават калі ўлады атрымаюць чарговы транш, гэта не вырашыць праблем у эканоміцы, лічыць Леанід Злотнікаў:

«Тое, што Беларусь можа не атрымаць наступны транш - гэта не апошняя пагроза для беларускай эканомікі і фінансавага стану краіны. Тут ёсць і іншыя - не хапае валюты для вяртання крэдытаў на наступныя гады, трэба займаць яшчэ, акрамя гэтых траншаў. Павялічваецца запатрабаванне валюты для «праядання» насельніцтвам і рэалізацыі інвестпраграм, яе таксама невядома дзе ўзяць. Толькі павелічэнне грашовых даходаў насельніцтва выкліча неабходнасць у дадатковым прытоку валюты ў 6-7 мільярдаў даляраў. Адкуль гэтыя грошы ўзяць? Тут накладваюцца адна на адну вельмі буйныя праблемы. І нават калі гэтыя два траншы будуць прадастаўлены, гэта ўсё роўна не вырашыць нашых праблем. Гэта вельмі мала».

Нагадаем, у прынятым Законе Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2012 года № 432-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2013 год» утрымоўваюцца дадзеныя, што ў знешняе фінансаванне дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту на 2013 год ужо ўключаны два траншы яшчэ не выдадзенага крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры $880 млн.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках