28 снежня 2024, Субота, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За кантрабанду расплацяцца прадпрыемствамі ВПК?

87
За кантрабанду расплацяцца прадпрыемствамі ВПК?

Масква можа «дараваць» кантрабанду нафтапрадуктаў у абмен на прадпрыемствы беларускай «абаронкі».

Заява віцэ-прэм'ера Беларусі аб магчымасці аднаўлення аб'ёму расейскіх нафтавых паставак у 2012 годзе ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» пракаментавала эксперт Таццяна Маненок.

«Вяртанне 1,5 мільярдаў даляраў - гэта перамоўная пазіцыя. Каб іх патрабаваць, Расеі трэба было даказаць, што Беларусь сапраўды парушала пагадненне ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы. Каб гэта даказаць, трэба было звяртацца ў суд Мытнага саюза. І гэта было б вельмі павольнае разбіральніцтва, так як фармальна Беларусь пагадненне не парушала. Менск знайшоў шчыліну ў пагадненні. І жорстка расейскі бок не ставіў пытанне вяртання гэтых грошай у расейскі бюджэт.

Расейская «Транснафта» сапраўды абвясціла аб скарачэнні паставак у Беларусь у апошнім квартале гэтага года, але гэта быў ціск, каб беларускі бок пагадзіўся на змены ў пагадненні аб мытным саюзе, якія б прадухілілі магчымасць выкарыстання схем тыпу «растваральнікаў».

Беларусі гэтага рабіць не хочацца, так як змены могуць стварыць цяжкасці для імпарту наогул расейскіх нафтапрадуктаў, у тым ліку і для беларускіх патрэб.

Гнуткасць расейскай пазіцыі можа тлумачыцца і нядаўнім візітам у Беларусь віцэ-прэм'ера Расеі па ВПК Дзмітрыя Рагозіна, які абмяркоўваў пытанні больш цеснай інтэграцыі ў ваенна-тэхнічнай сферы. Называліся і канкрэтныя беларускія прадпрыемствы - МЗКЦ, «Пеленг» і г.д. І перамовы ў Маскве з нагоды паставак нафты Уладзімір Сямашка вёў менавіта з Аркадзем Дварковічам і Дзмітрыем Рагозіным. І гэта, напэўна, невыпадкова. Ёсць прыярытэты ў расейскай палітыцы і лабісцкі ўплыў ВПК праз Рагозіна для таго, каб Расея аднавіла пастаўкі нафты ў раней абумоўленых аб'ёмах.

Нагадаем, Уладзімір Сямашка 2 лістапада заявіў аб тым, што на працягу двух тыдняў пытанне аб аднаўленні паставак нафты ў Беларусь будзе вырашана.

Раней Масква заяўляла аб планах скараціць іх у IV квартале 2012 года з 5,3 млн. да 4 млн. тон у адказ на кантрабанду «растваральнікаў», якой беларускі бок займаўся ў першым паўгоддзі. Нафтапрадукты, вырабленыя ў Беларусі з расейскай сыравіны, экспартаваліся ў Еўропу пад выглядам растваральнікаў , якія не абкладаюцца экспартнай пошлінай. Паколькі гэтая пошліна павінна была паступаць у расейскі бюджэт, Расея недалічылася буйной сумы.

У кастрычніку, згодна з расейскай статыстыкай, у Беларусь было пастаўлена 1 млн. 347 тыс. тон нафты, або на 22% менш, чым у верасні.

26 кастрычніка віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч паведаміў, што пытанне аб аб'ёме паставак нафты ў Беларусь у 2012 і 2013 гадах бакі абмяркоўваюць ва ўвязцы з рашэннем праблемы экспарту Менскам растваральнікаў.

29 кастрычніка інфармаваная крыніца паведаміла, што Масква патрабуе ад Беларусі кампенсаваць 1,5 млрд. даляраў у якасці недаатрыманай пошліны ад продажу «растваральнікаў».

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках