25 снежня 2024, Серада, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэканструкцыяй «Дынама» зоймецца алігарх Чыж

17
Рэканструкцыяй «Дынама» зоймецца алігарх Чыж

Невыязны ў Еўразвяз беларускі алігарх Юрый Чыж гатовы фінансаваць рэканструкцыю стадыёна «Дынама» ў Менску.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі па выніках нарады, прысвечанай пытанню рэканструкцыі стадыёна.

Кіраўнік канстатаваў, што, на жаль, стадыён «Дынама» прыйшоў у заняпад. «Туды сёння не тое што адпачыць, дык увогуле сорамна прыходзіць, калі праводзяцца тыя ці іншыя матчы», - сказаў ён. Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што размовы аб рэканструкцыі стадыёна вядуцца даўно, аднак канкрэтныя работы на гэтым аб'екце да гэтага часу не пачатыя, піша TUT.by.

Нагадаем, што летам 2012 года Менгарвыканкам заняўся правядзеннем міжнароднага конкурсу па выбары арганізацыі для рэканструкцыі стадыёна «пад ключ» з прыцягненнем крэдыту замежнага банка. Па яго выніках пераможцам была вызначана венгерская кампанія «Грабаплан М», якая прапанавала выканаць працы за 28 месяцаў пры кошце ў 144,8 млн еўра. Як сцвярджаюць у прэс-службе прэзідэнта, пасля паўсталі істотныя нязгоды ў пытаннях крэдытавання і страхоўкі. У выніку ўвесь працэс зноў затармазіўся.

Мікалай Ладуцька праінфармаваў аб магчымых праектах рэканструкцыі стадыёна. Яго мяркуецца трансфармаваць з алімпійскага ў аднапрофільны - прызначаны выключна для футбола. Павелічэнне вугла нахілу трыбун дазволіць прынцыпова палепшыць якасць успрымання гульні. Лёгкаатлетычную інфраструктуру мяркуецца кампенсаваць за кошт іншых спартыўных аб’ектаў, якія ствараюцца ў Менску.

Асобна паўстала пытанне аб магчымасці захавання сцяны, якая нясе ў сабе гісторыка-культурную каштоўнасць. «Умовай было і застаецца яе захаванне, але, магчыма, не цалкам, а толькі каля 60 адсоткаў», - адзначыў Ладуцька. Лукашэнка заявіў, што лічыць неабходным максімальна захаваць дадзены элемент, граматна ўпісаўшы яго ў канцэпцыю ўсяго праекта.

Па словах мэра Менска, усярэдзіне сцяны неабходна пабудаваць новае збудаванне, якое будзе звязана з гістарычнай часткай. Ён таксама прапанаваў на працягу месяца аб'явіць конкурс на лепшы дызайн-праект, падаўшы пераможцу права распрацоўваць і праект стадыёна ў цэлым. «Шмат у чым давядзецца прайсці шлях з пачатку. Тое, што рабілася паўтара ці два гады, рабілася бессістэмна і неграматна. Сёння, калі мы хочам зрабіць нармальны сусветнага ўзроўню аб'ект, трэба пачынаць сістэмна і з самага пачатку», - сказаў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік. «Калі мы будзем мець праект стадыёна, тады трэба аб'яўляць тэндэр на тое, хто пабудуе хутчэй і танней. Гэта не абавязкова замежная кампанія і замежны банк», - лічыць віцэ-прэм'ер.

Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што рэалізаваць асноўную частку праекта магчыма і без прыцягнення замежных крэдытаў, што зэканоміць значныя сродкі. З такім падыходам згодны і кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола і Банка развіцця Сяргей Румас: «Браць замежны крэдыт на ўвесь праект і плаціць па ім адсоткі было б не вельмі рацыянальна». Ён адзначыў, што Банк развіцця можа часткова прыняць удзел у фінансаванні.

Значную суму гатова ўнесці і кампанія «Трайпл». Яе кіраўнік Юрый Чыж таксама ўзначальвае назіральны савет ЗАТ «ФК «Дынама-Мінск». «Мы гатовыя ўкласці ў гэты праект каля 30 мільёнаў даляраў. Наша зацікаўленасць заключаецца ў тым, каб у клуба была магчымасць стварыць яшчэ адзін стадыён у Менску», - заявіў Чыж ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках