Помнік Леніну ў Менску аблілі валяр'янкай
64- 7.11.2012, 11:15
Актывісты «Маладога фронту» аблілі помнік на плошчы Незалежнасці.
Актывіст арганізацыі і былы палітвязень Уладзімір Яроменак быў затрыманы аховай Дома ўрада падчас падрыхтоўкі да акцыі, паведамляе mfront.net.
У мінулым годзе актывісты «Маладога фронту» ў гадавіну рэвалюцыі 1917 года закідалі помнік яйкамі.
Суд над Уладзімірам Яроменкам пройдзе 8 лістапада.
Нагадаем, Беларусь застаецца адзінай краінай на постсавецкай прасторы, якая афіцыйна адзначае дзень бальшавіцкага перавароту ў Расеі.