Жонкі палітвязняў сустрэліся з кіраўніком Еўрапарламента (Фота, відэа)
4- 7.11.2012, 21:15
У Брусэлі адбыліся сустрэчы жонак палітвязняў Алеся Бяляцкага і Мікалая Статкевіча - Наталлі Пінчук і Марыны Адамовіч - са старшынём Еўрапарламента Марцінам Шульцам.
Таксама яны сустрэліся з дэлегацыяй у справах Беларусі і камітэтам правоў чалавека Еўрапарламента, з дэпутатам Еўрапарламента з Польшчы Яцэкам Сарыуш-Вольскім.
Запланаваная таксама сустрэча з камісарам ЕЗ у пытаннях пашырэння і палітыкі добрага суседства Штэфанам Фюле.
«Нашая мэта - нагадаць пра сітуацыю з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі, а таксама падзякаваць за падтрымку і, безумоўна, прасіць далейшай падтрымкі», - сказала карэспандэнту «Радыё Свабода» Марына Адамовіч.