13 лiстапада 2024, Серада, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенат ЗША прагаласаваў за забарону ўгоды з «Рособоронэкспорт»

33
Сенат ЗША прагаласаваў за забарону ўгоды з «Рособоронэкспорт»

У пятніцу ў амерыканскім Сенаце прайшло галасаванне за ўнясенне паправак у абаронны бюджэт ЗША.

У адпаведнасці з якімі Пентагону забараняецца супрацоўніцтва з расейскай кампаніяй «Рособоронэкспорт», паведамляе «Голос Америки».

Папраўкі, унесеныя сенатарам-рэспубліканцам Джонам Корнінам ад штата Тэхас, распаўсюджваюцца на абаронную ўстанову ЗША ў 2013 фінансавым годзе і забараняюць ўкладаць якія-небудзь угоды з расейскім вайсковым волатам.

Папраўкі ўнесеныя сенатарам у адказ на пастаўкі расейскага ўзбраення ў Сірыю.

Забарона стане дзейнай пасля падпісання абароннага бюджэту прэзідэнтам краіны Баракам Абамам.

На вэб-сайце сенатара Корніна ў заяве з гэтай нагоды гаворыцца: «На працягу гадоў«Рособоронэксорт» узбройваў рэжым Асада, які далей чыніць злачынствы супраць уласнага народа. Таксама ўсяго тры гады таму на кампанію былі накладзеныя амерыканскія санкцыі праз дапамогу, якую яна надавала Ірану ў распрацоўцы ягонай ядзернай і ракетнай праграм».

«Амерыканскія падаткаплатнікі не павінныя нават ускосна станавіцца суўдзельнікамі масавых забойстваў сірыйскіх грамадзян, асабліва ў сітуацыі, калі ёсць выдатныя альтэрнатывы супрацоўніцтва (Пентагона - заўв.рэд.) З амерыканскімі пастаўнікамі зброі», - таксама абвяшчаецца ў заяве Корніна.

Характэрна, што ў ліпені Пентагон абвясціў аб укладанні новага кантракту на суму 171.000.000 даляраў на куплю гелікоптэраў Мі-17, які ЗША набывалі ў «Рособоронэкмпорт» для кампаніі ў Афганістане.

У сакавіку сенатар Джон Корнін ініцыяваў падпісанне ліста, адрасаванага міністру абароны ЗША Леану Панэту, з заклікам спыніць супрацоўніцтва з «Рособоронэкспорт».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках