29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цацкі зноў пратэстуюць: бутэлька гарэлкі танней кілаграма мяса

25

Актывісты Zмены сёння правялі чарговую «цацачную» акцыю пратэсту.

Маніфестацыя праходзіла на бульвары насупраць Нацыянальнай бібліятэкі, паведамляе прэс-служба «Гавары праўду».

Маладыя людзі ўсталявалі побач з цацкамі транспаранты з наступнымі надпісамі:

«Лшиь 1% балеусров знаиамют актвиуню гарджанксую поцизию»

«Ншаи дпиолмы о выесшм орбавзоании не пизранются за гранцией»

«Рбуль за год пдошевеел в три рзаа»

«Мнгоие берлаусы уежазют за гнраицу на зрабатоки»

«Ншаи рулби не пирнмиают за гарнцией»

«Буылтка вокди девешле киолгармма мсяа»

«Кое-кто у рлуя уже 18 лет»

«12 гарджан Берласуи сиядт в тюмьрах за то, что им не нвриатся десйвтущюий перзиндет»

і нейкае агульнае пытанне

«Как так почлуиолсь??»

Па словах кіраўніка «Zмены» Паўла Вінаградава, яны вырашылі скончыць год такой жа акцыяй, як і пачалі. Для гэтага актывісты падрыхтавалі транспаранты з памылкамі. Нягледзячы на гэта, надпісы заставаліся зразумелымі. Актывіст спадзяецца, памылкі дапамогуць даказаць у судзе, што на транспарантах не было лозунгаў, перадае «Белсат».

Як і варта было чакаць, дэманстрацыя працягнулася нядоўга. Праз 15 хвілін на месца правядзення акцыі прыехалі супрацоўнікі міліцыі і «затрымалі» ўсіх плюшавых маніфестантаў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках