23 снежня 2024, панядзелак, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябар Гайдукова: У мяне няма лішніх грошай, каб ехаць на допыт у КДБ

16
Сябар Гайдукова: У мяне няма лішніх грошай, каб ехаць на допыт у КДБ

Яўгена Канстанцінава яшчэ 7 снежня выклікалі на допыт па «шпіёнскай справе» Андрэя Гайдукова.

На пытанне супрацоўнікаў КДБ, чаму ён не з'явіўся, хлопец адказаў: «Пасля візітаў вашых супрацоўнікаў я быў вымушаны звольніцца. Так што лішніх грошай на паездкі няма».

Раней Яўген Канстанцінаў працаваў ахоўнікам у краме, перадае «Радыё Свабода».

Яўген Канстанцінаў апошнім часам жыве ў Менску, а да следчага трэба ехаць у віцебскае абласное ўпраўленне КДБ. Цяпер ён беспрацоўны, так як у мінулым месяцы да яго на працу прыходзілі «людзі ў цывільным», і пасля гэтага начальства прапанавала хлопцу звольніцца «па ўласным жаданні».

Канстанцінаў - кіраўнік незарэгістраванай арганізацыі «Саюз маладых інтэлектуалаў», а затрыманы «за здраду дзяржаве» 23-гадовы жыхар Наваполацка Андрэй Гайдукоў - яго намеснік. Віцебскае ўпраўленне КДБ цікавіцца менавіта грамадскай дзейнасцю Андрэя, мяркуе Яўген Канстанцінаў. Ён лічыць абвінавачванне сябра ў здрадзе дзяржаве праз супрацоўніцтва з замежнымі спецслужбамі абсурдным.

Яўген Гайдукоў быў затрыманы 8 лістапада ў Віцебску. Спачатку яго адвезлі ў Менск і змясцілі ў СІЗА КДБ, а ў пачатку снежня перавялі ў віцебскі СІЗА № 2. Толькі з гэтай установы да родных пачалі даходзіць лісты арыштаванага - з менскага СІЗА КДБ сваякі Гайдукова не атрымалі ніводнага паведамлення.

На днях маці затрыманага «за шпіянаж» атрымала ўжо другі ліст з-за кратаў. Паводле яе слоў, Андрэй трымаецца добра. Хвалюецца толькі, ці паспее на сесію, якая пачнецца неўзабаве пасля навагодніх святаў. Піша, што шанцы ў яго 50 на 50: яго могуць адпусціць хоць цяпер ці трымаць пад вартай яшчэ доўга.

Супраць 23-гадовага актывіста, аператара наваполацкага «Нафтана» завялі крымінальную справу па артыкуле 356 «Здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці». Артыкул прадугледжвае пакаранне турэмным зняволеннем на тэрмін ад 7 да 15 гадоў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках