24 лiстапада 2024, Нядзеля, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грошы «з паветра» запусцяць праз Банк развіцця

8
Грошы «з паветра» запусцяць праз Банк развіцця

Да канца 2012 года статутны фонд Банка развіцця будзе павялічаны на 3 трыльёна рублёў за кошт сродкаў бюджэту.

Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 снежня, паведамляе агенцтва «Бізнес-навіны» са спасылкай на ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».

Нагадаем, у чэрвені 2011 года кіраўнік падпісаў указ аб стварэнні ў Беларусі Банка развіцця са статутным фондам Br20 млрд (доля ўрада 95%, Нацбанка - 5%).

Банк прыме на свой баланс крэдыты дзяржаўных банкаў, выдадзеныя ў рамках фінансавання дзяржпраграм да 1 студзеня 2011 года, і з 1 студзеня 2012 года возьме на сябе фінансаванне дзяржпраграм.

Банк развіцця з'яўляецца таксама банкам-агентам беларускага ўрада па абслугоўванні і пагашэнні знешніх дзяржаўных пазык і знешніх пазык, прыцягнутых пад гарантыі ўрада, якія прадстаўляюцца для фінансавання праектаў, уключаных у дзяржпраграмы. У цяперашні час фінансаванне дзяржпраграм ажыццяўляецца ў асноўным дзяржбанкамі ААТ «АСБ Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк».

Беларускія ўлады прынялі рашэнне аб стварэнні Банка развіцця па рэкамендацыі Міжнароднага валютнага фонду, які адзначае, што крэдытаванне дзяржпраграм стала крыніцай хранічных праблем дзяржбанкаў з ліквіднасцю, што прыводзіць да неабходнасці іх рэкапіталізацыі, разам з сістэмнай эмісійнай падтрымкай для бягучай дзейнасці з боку НББ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках