29 снежня 2024, Нядзеля, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На парозе новых гандлёвых войнаў

23
На парозе новых гандлёвых войнаў

У другой палове года, пасля змены кіраўніцтва ў расейскім Мінсельгасе, аб'ём імпарту беларускай сельгаспрадукцыі вырас у некалькі разоў.

У бліжэйшы час Мінсельгас РФ спадзяецца абмеркаваць гэтую праблему з беларускімі чыноўнікамі.

Як паведамляе РБК, падпісаны ў канцы мінулага года міждзяржаўны гандлёвы баланс не выконваецца: пастаўкі мяса птушкі з Беларусі за дзевяць месяцаў 2012 года апынуліся больш, чым за ўвесь мінулы год, а імпарт малочнай прадукцыі павялічыўся на дзесяткі адсоткаў.

З 2008 года Расея і Беларусь штогод падпісваюць харчовы баланс, які рэгламентуе аб'ём паставак малочных прадуктаў, мяса і цукру на расейскі рынак. У канцы 2011 года быў падпісаны чарговы дакумент, згодна з якім Беларусь у 2012 годзе магла паставіць 15 тыс. тон мяса птушкі, 200 тыс. тон цукру, 3,7 млн тон малочнай прадукцыі ў пераліку на малако.

Аднак па факце гэтыя паказчыкі не выконваюцца. Паводле дадзеных Белстата, пастаўкі мяса птушкі, напрыклад, на расейскі рынак за дзевяць месяцаў гэтага года ўжо склалі 77 тыс. тон на 173 млн даляраў. Для параўнання: за ўвесь 2011 год у Расею было ўвезена 74,1 тыс. тон кураціны на 157,2 млн даляраў.

Двухзначнымі тэмпамі растуць пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі. Імпарт пітнога малака, па дадзеных Нацыянальнага саюза вытворцаў малака («Саюзмалако»), за тры квартала 2012 года падскочыў на 68,7% у параўнанні з тым жа перыядам 2011 года (да 217,6 тыс. тон), сухога абястлушчанага малака - на 43 % (да 49,8 тыс. тон), сухой сыраваткі - на 51,3% (да 47,9 тыс. тон), сметанковага масла - на 22,2% (да 62,4 тыс. тон).

Увоз цукру ў Расею з Беларусі асабліва актывізаваўся ў лістападзе бягучага года і перавысіў 31 тыс. тон. Такія дадзеныя прывёў Інстытут кан'юнктуры аграрнага рынку (ІКАР) са спасылкай на статыстыку чыгуначных перавозак. Па папярэдняй ацэнцы, за ўвесь 2012 год агульны аб'ём паставак беларускага цукру толькі па чыгунке можа скласці парадку 260 тыс. тон. Яшчэ не менш за 20 тыс. тон можа быць ўвезена аўтатранспартам.

Вядучы аналітык ІКАР Яўген Іваноў тлумачыць рост імпарту чарговай рэкорднай вытворчасцю бураковага цукру ў Беларусі  дэвальвацыяй беларускага рубля і невялікім павышэннем аптовых коштаў на расейскім рынку.

Аднак удзельнікі рынка звязваюць імпарт аграпрадукцыі і са зменай кіраўніцтва ў Мінсельгаса (у траўні 2012 года пасаду міністра пакінула Алена Скрыннік, на яе месца быў прызначаны Мікалай Фёдараў).

Раней у Мінсельгаса былі спецыялісты, якія мэтанакіравана трымалі на кантролі сітуацыю з аб'ёмам паставак беларускай прадукцыі, і было дакладнае разуменне, што гандлёвы баланс з Беларуссю - гэта ключавое пытанне для рэгулявання расейскага рынку, заявіў старшыня праўлення «Саюзмалака» Андрэй Даніленка. Цяпер у міністэрстве баланс ніхто не адсочвае, хоць гэта зрабіць элементарна - праз сістэму выдачы ветэрынарных даведак, дадаў ён.

У выніку на расейскіх пастаўшчыкоў ідзе каласальны ціск з боку дэмпінгуючых беларускіх прадпрыемстваў, якія нарошчваюць аб'ёмы вытворчасці. «На нашыя прапановы абмеркаваць пытанне беларускі бок адказвае, што не бачыць у гэтым неабходнасці», - паскардзіўся Даніленка.

Расптушкасоюз яшчэ ўлетку звяртаўся ў Мінсельгас з просьбай абмежаваць імпарт. Каб пазбегнуць неэфектыўнага выкарыстання рэсурсаў і перавытворчасці мяса ўсім партнёрам па Мытным саюзе неабходна выконваць баланс, лічыць гендырэктар асацыяцыі Галіна Бобылева. Птушкагадоўцы пастаянна звяртаюць увагу Мінсельгаса на перавышэнне аб'ёмаў паставак, прапісаных у пагадненні, дадала яна.

Мінсельгас у бліжэйшы час плануе абмеркаваць з беларускімі калегамі пытанне кватавання ўзаемных паставак, запэўнілі РБК daily у прэс-службе ведамства. У папярэднія гады параметры гандлёвага балансу з Беларуссю звычайна вызначаліся ўжо да кастрычніка, нагадалі ўдзельнікі рынку.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках