24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Міхалевіч: Ідзе пакрокавая здача суверэнітэту

13
Алесь Міхалевіч: Ідзе пакрокавая здача суверэнітэту

Размяшчэнне ў Беларусі расейскай ваеннай авіябазы - частка пакетных дамоўленасцей з Расеяй, лічыць палітык.

«Гэта фактычна ўзаконьванне таго становішча рэчаў, якое ёсць сёння. Ні для каго не сакрэт, што ў Мачулішчах у нас дастаткова шмат расейскіх вайскоўцаў, звязаных з ваенна-паветранымі сіламі, яны там прысутнічаюць практычна ўвесь час. Так што гэта дэ-факта ўзаконіць тое, што мы ўжо маем цяпер», - заявіў сайту charter97.org экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч.

Па словах палітыка, размяшчэнне ваеннай авіябазы Расеі ў нашай краіне - гэта частка пакетных дамоўленасцей з РФ:

«Ідзе пакрокавая здача суверэнітэту, як было з продажам «Белтрансгаза» і ўсіх асноўных прадпрыемстваў. Гэта частка больш шырокіх дамоўленасцей, які ўключаюць і эканамічны складнік - я маю на ўвазе, пастаўкі газу і нафты. Гэта частка пакетных дамоўленасцей з Расеяй».

Нагадаем, сёння з'явілася інфармацыя, што ў Беларусі магчыма стварэнне расейскай авіябазы. Дамоўленасць пра гэта магла быць дасягнутая ўчора, на пасяджэнні Савета міністраў абароны краін СНД у Маскве.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках