25 снежня 2024, Серада, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы заклікаў запаліць свечкі салідарнасці з Беларуссю

16
Прэзідэнт Польшчы заклікаў запаліць свечкі салідарнасці з Беларуссю

Прэзідэнт Польшчы з жонкай заклікалі падтрымаць палітвязняў Беларусі.

У сувязі з гадавінай увядзення ваеннага становішча ў Польшчы Браніслаў Камароўскі заклікаў сваіх суграмадзян разам з ім і яго жонкай запаліць ў вокнах свечкі салідарнасці з беларусамі, для якіх дэмакратыя і свабода ўсё яшчэ недаступныя. Прыводзім тэкст яго заявы (пераклад - charter97.org):

«13 снежня 1981 года жорстка былі раздушаныя - пры дапамозе танкаў, узброеных атрадаў войска і міліцыі - польскія надзеі на свабоду і дэмакратыю. Былі арыштаваныя і кінутыя ў турмы лідэры дэмакратычнага руху. У Сілезіі, у Гданьску, у Кракаве і іншых гарадах пратэсты былі падушаныя сілай, былі забітыя і параненыя. Сёння Польшча - гэта свабодная і дэмакратычная краіна, краіна, у якой удзел у дэманстрацыі - гэта ўжо не адважны подзвіг, а права, даступнае для кожнага незалежна ад таго, якіх ён прытрымліваецца поглядаў. Аднак у дзень гадавіны ўвядзення ваеннага становішча мы павінны асабліва памятаць пра тых, для каго сёння яшчэ свабода і дэмакратыя недаступныя. Паколькі і сёння турмы, збіццё, пераслед сем'яў застаюцца балючай доляй шматлікіх змагароў за свабоду ў многіх краінах, у тым ліку ў блізкай палякам Беларусі. Для іх у гэтай сітуацыі важны кожны жэст салідарнасці, памяць, якая паказвае, што яны не самотныя.

12 снежня а 17-й гадзіне ў чарговы раз разам з жонкай мы запалілі ў акне Бельведэра сімвалічную свечку - свечку памяці аб ахвярах ваеннага становішча, якая адначасова з'яўлялася сімвалам нашай надзеі і салідарнасці з Беларуссю і іншымі народамі, якія змагаюцца за сваю свабоду. Мы хочам звярнуцца да сродкаў масавай інфармацыі, каб на першай старонцы газет, на вокладках часопісаў, на інтэрнэт-сайтах, на тэлевізійных застаўках змясцілі ў гэты дзень сімвал свечкі.

Успамінаючы ахвяры ваеннага становішча, просім усіх вас памятаць пра тых, для каго яшчэ не скончылася ноч без свабоды і дэмакратыі. Хай жэст салідарнасці, які ідзе ад нас, палякаў, умацоўвае веру ў тое, што свабоду нельга затрымаць, яе немагчыма падвергнуць цэнзуры або збіць міліцэйскай дубінкай. Нельга яе замкнуць у турме. Давайце дамо надзею тым, хто ў ёй сёння так мае патрэбу. Менавіта гэта азначае салідарнасць».

Браніслаў Камароўскі збіраецца сустрэцца са сваімі сябрамі ў турме ў варшаўскай Бялаленке, куды ён быў кінуты пасля арышту ў першы ж дзень ваеннага становішча. Ён таксама заявіў: «Спадзяюся, што нашыя сем'і - былых вязняў падчас ваеннага становішча - вышлюць пасылкі для тых, хто сёння таксама падвяргаецца рэпрэсіям за барацьбу за свабоду ў Беларусі. Мы збіраемся зрабіць гэта не ў сувязі з нашымі пасадамі, але паколькі мы змагаліся і змагаемся за свабоду і тады, у 1981 годзе. І таксама сёння, у 2012 годзе... »

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках