Чыж спрабуе ўхіліцца ад санкцый
67- 15.12.2012, 11:12

Адна з фірмаў алігарха ў Латвіі перарэгістраваная на іншых асоб.
Беларуская фірма Neonafta (СП ТАА «Нэанафта»), якую кантралюе занесены ў чорны спіс Еўразвязу беларускі алігарх Юрый Чыж, на гэтым тыдні афіцыйна згарнула дзейнасць у Латвіі. Беларуская і расійская прэса называе яго блізкім сябрам і «партманетам» Аляксандра Лукашэнкі, піша delfi.lv са спасылкай на firmas.lv.
Уладальнікамі дзеляў капіталу Даўгаўпілскага прадпрыемства для вырабу біяпаліва Mamas D, якое раней належала Neonafta, сталі два жыхары Беларусі: Дзмітрый Алексін (яму належыць 40% капіталу), Іна Алексіна (40%), якія супольна жывуць у адной з кватэр у Менску. Суўладальнікам кампаніі таксама з'яўляецца вядомы ў Даўгаўпілсе бізнэсовец Аляксандр Грахоўскі (20%).
Да 14 снежня Neonafta належалі па 80% капіталу фірмаў Mamas D і Latgales alus D.