Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным і Назарбаевым
30- 17.12.2012, 15:06
19 снежня ў Маскве пройдзе чарговая сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, пасяджэнне Міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці.
Як паведамляе РІА Новости са спасылкай на прэс-службу Крамля, у рамках пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета - вышэйшага органа МС і АЭП - кіраўнікі Расеі, Беларусі і Казахстана Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў абмяркуюць пытанні развіцця і паглыблення інтэграцыйнага ўзаемадзеяння трох дзяржаў, накіраванага на фарміраванне да пачатку 2015 года Еўразійскага эканамічнага саюза.
Акрамя таго, кіраўнікі плануюць падпісаць шэраг сумесных дакументаў.