25 снежня 2024, Серада, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве адзначаць гадавіну Плошчы

5
У Варшаве адзначаць гадавіну Плошчы

Акцыя салідарнасці і прэс-канферэнцыя з удзелам былых палітвязняў пройдуць у польскай сталіцы 19 снежня.

Гэтыя мерапрыемствы прымеркаваныя да другой гадавіны падаўлення мірнай дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацый апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў «Беларускім доме ў Варшаве» (вул. Wiejska 13/3), пачатак у 10.00. У ёй прымуць удзел галоўны рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна, каардынатары грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка, Зміцер Бародка і Аляксандр Атрошчанкаў, а таксама Марына Адамовіч, жонка палітвязня экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча і еўрадэпутат Марэк Мігальскі.

У 17.00 на Замкавай плошчы ў Варшаве пройдзе акцыя салідарнасці з палітвязнямі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках