25 снежня 2024, Серада, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы адправіў пасылку сям'і беларускага палітвязня

13

Браніслаў і Ганна Камароўскія падпісалі паштоўку і далучылі яе да пасылкі з падарункамі.

Імя палітвязня, сям'я якога атрымае пасылку, польскі прэзідэнт не стаў называць, каб пасылка дайшла да адрасата, паведамляе тэлеканал «Белсат».

«Сёння разам з жонкай, памятаючы пра дапамогу, якую мы атрымлівалі ў цяжкія для нас часы ваеннага становішча, адпраўляем пасылку адной з сем'яў палітвязняў у Беларусі. Пасылаем яе як сям'я Ганны і Браніслава Камароўскіх, а не як прэзідэнцкая пара. Таксама як сям'я былога інтэрнаванага і арыштаванага, якая атрымлівала такую ж дапамогу. Мы вельмі хацелі б, каб гэта стала звычаем: каб тыя, хто атрымаў дапамогу ў цяжкай барацьбе за свабоду памяталі б пра тых, хто гэтую барацьбу вядзе цяпер», - сказаў Браніслаў Камароўскі.

Сённяшні прэзідэнт Польшчы ў 1980 годзе ўступіў у шэрагі прафзвяза «Салідарнасць», які змагаўся за дэмакратычныя перамены ў краіне. У канцы 1981 года ён, як і тысячы іншых польскіх апазіцыянераў быў інтэрнаваны і знаходзіўся пад часовым арыштам без высоўвання абвінавачвання.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках