25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арэнднае жыллё ў Менску падаражэла на 30%

214
Арэнднае жыллё ў Менску падаражэла на 30%

Кошты на кватэры на рынку арэнды жылля Менска гэтай восенню выраслі ў сярэднім на 25-30%.

Пра гэта паведаміла намесніца дырэктара арэнды жылля кампаніі «Твая сталіца. Агенцтва нерухомасці» Валянціна Сянчыхіна, паведамляе БелТА.

Традыцыйна падвышаны попыт на жытло адзначаецца, калі кватэры шукаюць студэнты, маладыя спецыялісты. У сваю чаргу гаспадары арэнднага жылля падвышаюць кошты. Калі большасць ахвотных засяляюцца, а попыт і прапанова ўраўнаважваюцца, кошты на арэнднае жытло спыняюць рост, узімку традыцыйна нават пачынаецца невялікае зніжэнне. «Так было шмат гадоў запар. Але ў гэтым годзе арэндныя стаўкі засталіся на ўзроўні перыяду павышанага попыту. Прычым больш за ўсё падаражэлі самыя запатрабаваныя кватэры эканом-класа», - падкрэсліла намесніца дырэктара.

Прычына, на думку Валянціны Сянчыхінай, у тым, што адрозна ад мінулых гадоў попыт і прапанову ў гэтым годзе не выраўнаваць, бо інтэрнаты ў цэнтры горада зачыняюцца на рамонт, а кватэры, асабліва ў новабудоўлях, практычна перасталі здаваць у арэнду. «Вось і атрымліваецца, што попыт ёсць, а кватэр няма. Дэфіцыт вядзе да росту коштаў. Так, напрыклад, у жніўні гэтага года аднапакаёвая кватэра прапаноўвалася за $ 230, у кастрычніку - ужо за $ 300. І ў лістападзе тэндэнцыі да зніжэння коштаў на арэнду жылля не назіралася», - паведаміла яна.

Прадстаўніца кампаніі мяркуе, што ў сітуацыі, якая склалася, дапамогуць толькі ўзаемныя перамовы арандатараў і гаспадароў кватэр, а таксама іх жаданне пайсці насустрач адзін аднаму. «Калі гаспадары шануюць сваіх жыхароў, яны маглі б прапанаваць паэтапнае павелічэнне кватэрнай платы. Жыхарам я б параіла паспрабаваць зацікавіць сваіх арэндадаўцаў, прапанаваўшы, напрыклад, папярэднюю аплату за два-тры месяцы - усё ж такі гэта адчувальная сума», - мяркуе намесніца дырэктара ў арэндзе жылля.

Таксама экспертка адзначыла, што прагназаваць, як будзе паводзіць сябе рынак арэнды жытла Менска ў доўгатэрміновай перспектыве, цяпер вельмі складана, бо ў цяперашняй сітуацыі занадта шмат чыннікаў уплыву.

Напісаць каментар 214

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках