25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі пачынае Год ашчаднасці з куплі чатырох лімузінаў

288
Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі пачынае Год ашчаднасці з куплі чатырох лімузінаў

Чатыры аўтамабілі «Мэрсэдэс-Бэнц S 500 L» бюджэту абыдуцца ў 6,5 млрд. рублёў.

Гэта больш за 760 тысяч даляраў.

Менавіта столькі гатовая выдаткаваць Аўтатранспартная дзяржаўная ўстанова «Белтрансспецаўта» Кіраўніцтва спраў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на набыццё 4-х аўтамабіляў «Мэрсэдэс-Бэнц S 500 L» або яго аналагаў.

Тэндэр аб'яўлены 14 снежня і будзе доўжыцца месяц, а з'явіцца ў гаражы прадпрыемства аўтамабілі павінны ў першым паўгоддзі 2013 года.

У якасці крыніцы фінансавання нясціплай куплі адзначаны рэспубліканскі бюджэт.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка абвясціў наступны 2013 Годам ашчаднасці. У ягонай прэс-службе растлумачылі, што Год ашчаднасці стане развіццём стратэгіі ашчады як зарукі эканамічнай бяспекі дзяржавы.

Учора на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі БДУІРа Лукашэнка, разважаючы аб гэтай ініцыятыве, заявіў даслоўна наступнае: «Вы думаеце, мы будзем ашчаджаць на вас, на даходах людзей. Не. Мы будзем ашчаджаць, каб вы былі багацейшымі».

Напісаць каментар 288

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках