28 снежня 2024, Субота, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя пераследуе берасцейскую журналістку

9
Міліцыя пераследуе берасцейскую журналістку

Пракуратура хоча вынесці Аліне Літвінчук папярэджанне за «дзейнасць у якасці журналіста замежнага СМІ».

Пра гэта распавёў Уладзімір Вуек, старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі АГП. Яму пра актыўнасці міліцыянтаў паведамілі суседзі, паведамляе «Еўрарадыё».

«У маю кватэру (мяне не было ў горадзе) грукалі, званілі надта настойліва супрацоўнікі міліцыі. Распытваліся ў суседзяў, ці ведаюць такую Аліну Літвінчук, ці жыве яна ў гэтай кватэры і дзе яна працуе. Я звярнуўся ў апорны пункт міліцыі да свайго ўчастковага. Той сказаў, што не ў курсе, адно што чуў, што шукаў Аліну Хоміч Андрэй Леанідавіч».

Праз тэлефон Хоміч паведаміў, што павінен даставіць Аліну Літвінчук да намесніка абласнога пракурора. Там ёй хочуць уручыць афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці дзейнасці ў якасці журналіста замежнага СМІ без акрэдытацыі.

Аліна Літвінчук выконвае абавязкі сакратара Міжнароднай камісіі моладзевага крыла Аб’яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты». Як журналістка дзяўчына піша для беларускіх папяровых выданняў.

Са словаў Вуека, Аліна Літвінчук сапраўды жыве ў яго кватэры. Сваё жытло ён прадаставіў пінчанцы з салідарнасці, калі яе выключылі за іншадумства з факультэта замежных моваў Брэсцкага ўніверсітэта імя Пушкіна. Сам Вуек жыве ў бацькоўскай кватэры.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках