4 траўня 2024, Субота, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джордж Буш-старэйшы ў рэанімацыі

7
Джордж Буш-старэйшы ў рэанімацыі

Лекары экс-прэзідэнта ацэньваюць яго стан з «асцярожным аптымізмам».

Былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы знаходзіцца ў рэанімацыі Метадысцкага шпіталя Х'юстана. 88-гадовы Буш быў шпіталізаваны ў лістападзе - у яго былі дыягнаставаныя ўскладненні пасля перанесенага цяжкага бранхіту. Па словах дактароў, у цяперашні час экс-прэзідэнт пакутуе ад ліхаманкі, паведамляе «Голос Америки».

Прэс-сакратар сям'і Бушаў паведаміў, што экс-прэзідэнт знаходзіцца пад пастаянным наглядам медыкаў.

Джордж Буш-старэйшы быў прэзідэнтам ЗША ў 1989-1993 гады. Да гэтага ён на працягу васьмі гадоў займаў пасаду віцэ-прэзідэнта ў адміністрацыі Рональда Рэйгана. У яго паслужным спісе таксама праца амбасадарам ЗША ў ААН, дырэктара ЦРУ і кангрэсмена.

Яго сын Джордж Буш-малодшы стаў 43-м прэзідэнтам ЗША.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках