24 снежня 2024, aўторак, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васьковіч правёў чарговыя 10 сутак у ШЫЗА

5
Васьковіч правёў чарговыя 10 сутак у ШЫЗА

Фактычна кожны месяц палітвязень трапляе ў карцэр, аднак назваць прычыну спагнанняў адміністрацыя калоніі не згаджаецца.

Пра гэта «Радыё Рацыя» паведаміла маці зняволенага актывіста Рушанія Васьковіч.

- Сядзеў з 28 лістапада па 8 снежня. Лічыце, амаль кожны месяц - у пачатку ці ў сярэдзіне - ён там. Не сумуе. За што? За тое, што ўпарта трымаецца. Прычыны іншай няма. Ён жа з імі не сварыцца. А мне прычыну ніхто дакладна не скажа.

У мінулы раз Яўген Васьковіч быў змешчаны ў штрафны ізалятар у пачатку кастрычніка. Нягледзячы на гэта, па словах яго маці, трымаецца Яўген бадзёра. Да яго пачалі даходзіць лісты не толькі ад родных, але і ад сяброў. Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым да 7 гадоў зняволення за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзела КДБ. У верасні гэтага года Павел Сырамалотаў выйшаў на волю, пасля таго як напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка адмаўляюцца пісаць такое прашэнне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках