4 траўня 2024, Субота, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля Мінпрацы паклалі гіру з кайданамі

21

26 снежня беларускімі нацыянал-бальшавікамі была праведзеная акцыя ў рамках кампаніі за адмену Дэкрэта N 9, які ўзаконіў «прыгоннае права».

Каля галоўнага ўваходу ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, міністр якога на днях выступіла з заявай, якае ўхваляе прыняцце гэтага дэкрэта, на ланцуг былі прыкаваныя сімвалічныя нажныя кайданы з гірай. Гэты інвентар у бліжэйшы час будзе вельмі запатрабаваны супрацоўнікамі міністэрства і кіраўнікамі прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай прамысловасці, лічаць арганізатары акцыі.

Ахоўнікі міністэрства паспрабавалі затрымаць удзельнікаў акцыі, але ім не хапіла паваротлівасці, адзначаецца ў прэс-рэлізе нацболаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках