24 снежня 2024, aўторак, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы падазраваны па «шпіёнскай» справе

13
Новы падазраваны па «шпіёнскай» справе

Сведку па справе аб «здрадзе дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасці» Іллю Багданава перавялі ў разрад падазраваных.

Як паведаміў «Салідарнасці» актывіст незарэгістраванага наваполацкага «Саюза маладых інтэлектуалаў» Ілля Багданаў, яго дапытаў старэйшы следчы групы па «шпіёнскай» справе Алег Барысевіч. Допыт доўжыўся 4 гадзіны.

- Следчы задаваў удакладняючыя пытанні па справе, - паведаміў Ілля Багданаў. - Па яго словах, нашы з Андрэем Гайдуковым паказанні разыходзяцца, і таму праводзіцца дадатковае расследаванне. У сувязі з тым мяне з катэгорыі сведкі перавялі ў падазраваныя, але меру стрымання вырашылі не мяняць.

Па словах моладзевага актывіста, следству патрэбны час для дадатковай праверкі.

Як казаў следчы, па справе Андрэя узнікае шмат новых пытанняў, - адзначыў актывіст. - На 9 студзеня ў мяне павесткка на чарговы допыт, а ў перспектыве, як я разумею, вочная стаўка.

Нагадаем, што маці падазраванага ў шпіянажы Андрэя Гайдукова толькі 26 снежня даведалася, што яе сына 22 снежня зноў перавялі ў Менск з віцебскага СІЗА.

23-гадовага аператара наваполацкага прадпрыемства «Нафтан» абвінавачваюць па крымінальным артыкуле «Здрада дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасці».

Паводле афіцыйнай інфармацыі, хлопца затрымалі «падчас закладкі схованкі са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Гэтае абвінавачванне многія лічаць бессэнсоўным. Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з заявай, у якой паведамлялася аб тым, што актывіста затрымалі за распаўсюджванне газеты «Хартыя'97». Праваабаронцы пераслед Гайдукова звязваюць з яго апазіцыйнымі поглядамі і тлумачаць спробамі запалохаць моладзевых актывістаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках