24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа Васільева: сведка перадаваў хабар пад кантролем КДБ

33
Справа Васільева: сведка перадаваў хабар пад кантролем КДБ

Галоўны сведка па справе былога намесніка Ладуцькі распавёў пра тое, якім чынам перадаваў хабар.

28 снежня ў Менскім абласным судзе працягваюцца слуханні крымінальнай справы былога першага намесніка старшыні Менгарвыканкама Ігара Васільева, які абвінавачваецца ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, перадае БелаПАН.

Нагадаем, па дадзеных следства, Васільеў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 6 ліпеня гэтага года па падазрэнні ў вымагальніцтве хабару ў 500 тысяч даляраў ЗША ў прадстаўнікоў чэшскага інвестара за спрыяльнае вырашэнне пытання, якое ўваходзіць у кампетэнцыю чыноўніка і звязанага з заключэннем інвестыцыйнай дамовы на будаўніцтва пад Менскам смеццеперапрацоўчага завода . Перадача грошай павінна была ажыццяўляцца двума часткамі па 250 тыс. даляраў. Васільева затрымалі ў службовым кабінеце пасля атрымання першай часткі хабару.

28 снежня суд дапытваў аднаго з галоўных сведкаў - Васіля Ананьева, які распавёў, як пад кантролем КДБ 6 ліпеня прынёс у гарвыканкам і перадаў Васільеву ў яго службовым кабінеце партфель з 250 тысячамі даляраў. Сам Ананьеў у цяперашні час утрымліваецца пад вартай па іншай крымінальнай справе, не звязанай са справай былога чыноўніка. Ён быў затрыманы яшчэ 11 чэрвеня гэтага года і з СІЗА паведаміў у КДБ аб планаванай перадачы Васільеву хабару.

Па словах сведкі, пытанне аб будаўніцтве смеццеперапрацоўчага завода за чэшскі капітал ён абмяркоўваў з Сяргеем Татуном, які фігуруе ў справе аб хабары, і прадпрымальнікам Ігарам Сметаніным з падачы апошняга. І менавіта Сметанін паведаміў, што ў яго ёсць свой чалавек у гарвыканкаме і што заключэнне інвестыцыйнай дамовы будзе каштаваць паўмільёна даляраў. А праз некаторы час ужо на сустрэчы непасрэдна з Васільевым у яго кабінеце чыноўнік напісаў на паперы суму, якую разлічваў атрымаць за падпісанне інвестдамовы. На гэтай сустрэчы прысутнічаў таксама нейкі прадстаўнік чэшскага боку. Потым, мяркуючы па словах сведкі, чыноўнік неаднаразова патрабаваў запытаныя грошы.

Заяву ў КДБ абураны паводзінамі чыноўніка Ананьеў напісаў 19 чэрвеня. Яго наступныя сустрэчы з Васільевым ужо праходзілі пад кантролем спецслужбаў, на сведку ў гэты час была відэа-і фотаапаратуры. 5 ліпеня, па словах Ананьева, чыноўнік, які ад'язджаў праз два дні ў адпачынак, зноў патрабаваў грошай і атрымаў запэўненне ў тым, што 250 тысяч даляраў яму будуць дастаўленыя з Масквы.

Перадача грошай адбылася раніцай 6 ліпеня ў кабінеце Васільева, пасля чаго чыноўнік быў затрыманы.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках