27 снежня 2024, Пятніца, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы плявалі на навагоднюю параду Ермаковай

138
Беларусы плявалі на навагоднюю параду Ермаковай

Чэргі ў беларускія абменнікі павялічыліся ў разы.

Паводле традыцыі стартавай пляцоўкай для гэтага стала 20% дэвальвацыя беларускага рубля 1 студзеня 2009 года. Беларусы рыхтуюцца да сустрэчы Новага года на піку дэвальвацыйных чаканняў, ажыятажна скупляюць валюту з абменнікаў і канверсуюць беларускія рублі ў ліквідную побытавую тэхніку.

Як паведамлялася, попыт на валюту з боку насельніцтва і прадпрыемстваў падскочыў у сярэдзіне снежня. Першым на трывожную сітуацыю на валютным сегменце рынку адрэагаваў Лукашэнка, паабяцаўшы выдаткаваць аж цэлы мільярд даляраў на падтрымку курсу беларускага рубля. Наўздагон за ім прадстаўнік Нацбанка РБ пацвердзіў рост сум на валютных таргах БВФБ, запэўніўшы, што сітуацыя ўжо стабілізуецца, паведамляе АФН.

Рынак ніяк не адрэагаваў на гэта выказванне прадстаўніка НБ РБ, як, зрэшты, праігнараваў намовы Лукашэнкі наконт мільярднай гатоўнасці (меншая за мільярд у яго ўсё адно ўжо бывае).

Аднак пасля доўгіх калядных свят кіраўніца Нацбанка РБ Ермакова наважыла прыткнуць свае тры грошыкі ў заспакаенне валютных хваляванняў і зніжэнне дэвальвацыйных чаканняў (Цікава, хто спарадзіў гэтую ідэю з анлайн кіраўніцы НБ РБ за тыдзень да НГ?).

«Святкуйце Новы год спакойна», - заявіла Ермакова, і насельніцтва ашалела.

Чэргі ў абменнікі павялічыліся ў разы альбо былі замененыя сталымі пакупнікамі ў выглядзе хлопцаў у скуры і чорных шапках. Тыя, хто не пажадалі выстойваць чэргі, развязалі праблему канверсавання залішняй рублёвай ліквіднасці адным з традыцыйных беларускіх спосабаў - купляй ліквіднай побытавай тэхнікі.

Попыт на валюту ў абменніках аўтаматычна перавандраваў на валютныя таргі на БВФБ: у выніку за дзве апошнія валютныя гандлёвыя сэсіі (27-28 снежня) супольная сума гандлю ўсімі валютамі склала пад 520 млн. даляраў ЗША. У перыяд з 17 да 28 снежня сумарны сума гандлю валютамі склала 1,46 млрд. даляраў ЗША.

Банкі прызнаюць, што не былі гатовыя да такога ажыятажнага попыту на валюту, у сувязі з чым цяпер банкавая сістэма адчувае пэўную нястачу гатовай валюты. Разам з тым, прадстаўнікі банкаў адзначаюць, што Нацбанк РБ напярэдадні навагодняй адсутнасці валютных таргоў (5 дзён) задаволіў усе заяўкі і дазволіў банкам купіць патрэбныя сумы валюты для магчымага задавальнення попыту ў абменных пунктах.

Між тым, можна не сумнявацца, што ўжо заўтра шмат якія банкі пяройдуць да больш агрэсіўных каціровак курсаў куплі-продажу валют: мінімальная маржа паміж купляй і продажам пры максімальна дазволеным курсе продажу валюты «афіцыйны курс НБ РБ +2%».

Пік дэвальвацыйных чаканняў прыпадзе на 1-2 студзеня 2013 года, пасля чаго, пераканаўшыся ў тым, што ўлады РБ не прагнуць рабіць сабе сэпуку чарговай дэвальвацыяй зайчыка, насельніцтва на час супакоіцца (а можа дарма?).

Аднак сітуацыя вельмі паказальная: узровень даверу насельніцтва да заяў беларускіх улад ужо даўно сышоў у адмоўную зону, а настроямі кіруе лозунг «Уважліва выслухай, што кажа Ермакова (Лукашэнка, улады), і зрабі ўсё дакладна наадварот».

Напісаць каментар 138

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках