24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Добраахвотна-прымусова

118
Добраахвотна-прымусова

У Глыбокім настаўнікаў на выходных прымушаюць бясплатна працаваць будаўнікамі.

Настаўнікаў з некалькіх школ Глыбоцкага раёна цэнтралізавана прывезлі ў вёску Лучайка, дзе яны павінны былі разбіраць закінутыя цагляныя будынкі.

Афіцыйна гэта называлася «добраўпарадкаванне вёскі». А адбывалася гэта 1 снежня пад Глыбокім у рамках абласнога суботніка, дарэчы, ужо трэцяга на працягу восені. Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў незалежны журналіст з Глыбокага Кастусь Шыталь.

Паводле яго слоў, самі настаўнікі баяцца пад сваімі імёнамі распавядаць пра вытваранае мясцовымі чыноўнікамі бязмежжа, але ў прыватных размовах абураюцца сітуацыяй. Бо на такія «добраахвотна-прымусовыя» працы іх павезлі ў свой выходны, і гэтая праца ніяк не аплочвалася.

Журналіст нагадвае, што акрамя афіцыйных суботнікаў, падчас уборкі ўраджаю глыбоцкіх настаўнікаў прымушалі ў выходныя збіраць лён.

Напісаць каментар 118

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках