26 снежня 2024, Чацвер, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У турме спальваюць лісты Дашкевіча, «каб сагрэцца»

10
У турме спальваюць лісты Дашкевіча, «каб сагрэцца»

Віцебскі каардынатар аргкамітэта партыі БХД Таццяна Севярынец атрымала ліст ад Зміцера Дашкевіча з гродзенскай турмы № 1.

У лісце тлумачыцца, чаму папярэдні ліст да Таццяны не патраіпіў, перадае «Радыё Свабода».

«Зміцер піша: «Яшчэ раз вітаю вас. Яшчэ раз, так як перад гэтым мой ліст да вас быў спалены. Кажуць, што вельмі холадна было ў турме, а ў адпаведнасці з дэкрэтам аб энергаэканоміі, сагравацца павінны ўсё падручнымі сродкамі. Вось тут лісты мае і пайшлі ў ход». Ліст з гэтымі радкамі датаваны 27-м лістапада», - распавяла Таццяна Севярынец.

Нагадаем, 8 лістапада лідэра «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча перавялі ў гродзенскую турму.

З 30 кастрычніка, калі Мазырскі выязны суд вырашыў перавесці палітвязня з мазырскай калоніі ў «крытую» турму, пра яго не было інфармацыі, як не было вядома і тое, куды накіруюць Дашкевіча для далейшага адбывання пакарання.

19 верасня Дашкевіча перавялі ў выпраўленчую калонію № 20, якая размяшчаецца ў Мазыры. 21-га ён абвясціў галадоўку ў сувязі з «нечалавечым паводзінамі адміністрацыі калоніі, у тым ліку яе начальніка Юрыя Збароўскага».

28 жніўня 2012 года на закрытым выязным пасяджэнні суд прызнаў Зміцера Дашкевіча вінаватым у «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» і пакараў яго яшчэ адным годам пазбаўлення волі.

24 сакавіка 2011 года суд прыгаварыў Дашкевіча да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а Лобава - да чатырох гадоў. Зміцер Дашкевіч на судзе заявіў, што бойка, пасля якой яго арыштавалі, была справакаваная ўладамі, каб нейтралізаваць яго перад выбарамі.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала лідэра «Маладога фронту» вязнем сумлення.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках