24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі гатовыя выйсці на вуліцу

95
Прадпрымальнікі гатовыя выйсці на вуліцу

90% індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі гатовыя баставаць ў выпадку парушэння іх праў.

Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага РГА «Перспектыва» ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Як паведаміў 3 снежня на прэзентацыі вынікаў анкетавання старшыня савета арганізацыі Анатоль Шумчанка, былі апытаныя 300 ІП, піша БелаПАН.

Ім было прапанавана адказаць на пытанне: «Ці гатовыя вы да забастовак і вулічных акцый пратэсту ў выпадку парушэння вашых праў і інтарэсаў, якія прыводзяць да немагчымасці вядзення бізнесу?»

Як адзначыў Шумчанка, гэта было «адно з найважнейшых пытанняў, якое робіцца ўсё больш актуальным для кожнага індывідуальнага прадпрымальніка ў краіне».

«Мы не баставалі з 2008 года, прайшло тры гады, і большасць ІП гатова да такіх форм пратэсту. У грамадства не павінна быць думкі, што мы будзем сядзець і маўчаць. Нас па-ранейшаму больш за 200 тысяч, і за намі яшчэ нашыя сем'і. І гэта вельмі сур'ёзная сіла», - лічыць Шумчанка.

Анкетаванне таксама паказала, што 94% прадпрымальнікаў не вераць у паспяховасць дырэктывы № 4 аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці.

Толькі 6% ацэньваюць станоўча ўплыў мясцовых органаў улады на вядзенне бізнесу і не больш адной чвэрці лічаць свой рэгіён лепшым для вядзення бізнесу. Пры ўзнікненні праблем у бізнэсе 81% разлічваюць на дапамогу грамадскіх аб'яднанняў прадпрымальнікаў і больш за 80% лічаць карыснай і эфектыўнай дзейнасць РГА «Перспектыва» ў гэтым пытанні.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках