Расея заклікае Турцыю ў МС
48- 4.12.2012, 9:53
Прэс-сакратар Пуціна заявіў, што Мытны саюз Расеі, Беларусі і Казахстана адкрыты для далучэння новых членаў.
«Мытны саюз і Эканамічная зона адкрыты для кожнага. У цяперашні час Расея, Беларусь і Казахстан пачалі паспяхова развіваць дадзены працэс. Цікавасць і жаданне далучыцца да Саюзу з боку як мага большай колькасці нашых суседзяў, у тым ліку, натуральна, Турцыю, будзе з радасцю сустрэта Расеяй», - сказаў Дзмітрый Пяскоў у панядзелак у эфіры радыёстанцыі «Голос России».
Ён таксама заявіў пра важнасць эканамічнага ўзаемадзеяння Расеі і Турцыі.
«Перспектывы ў гэтай сферы таксама шматспадзеўныя. Разам з поспехамі ў галіне энергетыкі і, у прыватнасці, атамнай энергіі, паступова павялічваецца аб'ём турэцкіх інвестыцый, якія ажыццяўляюцца ў расейскія кампаніі. Тысячы турэцкіх кампаній паспяхова працуюць у Расеі. Якія будуць вынікі гэтай дзейнасці, мы ўбачым ужо хутка. Паўтаруся, эканоміка ўяўляе сабой вельмі важную і шматспадзеўную вобласць для нашых узаемаадносін», - заявіў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна.