26 снежня 2024, Чацвер, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Associated Press: Беларускія рабочыя ўцякаюць ад рабства ў Расею

243
Associated Press: Беларускія рабочыя ўцякаюць ад рабства ў Расею

Рабочыя «Барысаўдрэва» спяшаюцца змяніць працу да таго, як гэта забароняць.

Дыктатар Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне спыніць адток кваліфікаваных работнікаў у Расею. Крытыкі параўноўваюць такія меры з увядзеннем прыгоннага права і папярэджваюць, што такім чынам эканамічныя праблемы былой савецкай рэспублікі будуць толькі ўзмацняцца, а пратэстныя настроі - расці, піша агенцтва Associated Press (пераклад - charter97.org).

Уладзімір Дадонаў хоча пакінуць сваю работу на дрэваапрацоўчым заводзе і бегчы з Беларусі ў суседнюю Расею да таго, як 'гэта стане незаконным. Яму 37 гадоў. Ён зарабляе 140 даляраў у месяц на заводзе Барысаўдрэў і кажа, што мог бы атрымліваць у некалькі разоў больш у Расеі. Працу ён не змяніў толькі з-за таго, што вымушаны быў заставацца дома і клапаціцца аб сваёй хворай маці.

«Як можна выжыць на такую нікчэмную зарплату? - кажа ён. - Натуральна, я думаў пра ад'езд у Расею да таго, як мяне ператвораць у раба».

Але ўжо можа быць занадта позна.

«За парушэнні - на прымусовыя работы. Звольніўся - на прымусовыя работы, і сюды ж працаваць», - сказаў Лукашэнка ў пятніцу падчас візіту на завод, размешчаны ў прамысловым горадзе Барысаве прыкладна ў 70 кіламетрах на ўсход ад беларускай сталіцы.

Беларускі кіраўнік сказаў, што яго ўказ будзе прымяняцца да больш чым 13000 супрацоўнікаў з дзевяці дзяржаўных дрэваапрацоўчых заводаў і да будаўнікоў, якія ўдзельнічаюць у іх мадэрнізацыі. Лукашэнка заявіў падчас візіту на завод, што яго ўказ уступіць у сілу 1 снежня. Нават калі ён не падпісаў яго, рабочым «Барысаўдрэва» ўжо забараняюць звальняцца па розных прычынах.

Лукашэнка паабяцаў падняць зарплату сярэдняга рабочага на заводзе з цяперашніх 150 даляраў у месяц да 400 - 500. Да 2015 года ён паабяцаў павялічыць яе да 1000 даляраў, але рабочыя настроеныя скептычна.

«Мае дзеці хочуць ёсць цяпер, не чакаючы 2015 года», - кажа Мікалай Хмялеўскі. Яму 42 гады, цяпер ён зарабляе каля 200 долараў у месяц на заводзе «Барысаўдрэў». «Я шукаў іншую працу, але цяпер мяне не адпускаюць адсюль», - сказаў ён.

Адміністрацыя завода, які знаходзіцца ў змрочным будынку савецкай эпохі, ад каментароў адмовілася. Дрэваапрацоўчыя заводы на 100 адсоткаў належаць дзяржаве, як і большасць галін беларускай эканомікі. Яны экспартуюць вялікую частку сваёй прадукцыі ў Расею і Еўропу.

Напісаць каментар 243

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках