16 красавiка 2024, aўторак, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спроба № 3: у Менску зноў адкрываюць «Арт-сядзібу»

Спроба № 3: у Менску зноў адкрываюць «Арт-сядзібу»

Адкрыццё будзе праходзіць два дні - 6 і 7 снежня.

Адрас: завулак Масквіна 4, асобны задні ўваход у будынак.

Нагадаем, што за апошні час гэта ўжо трэцяя пляцоўка, якую абжывае «Арт-сядзіба». Сёння і заўтра ў новым памяшканні будуць выступаць цікавыя і маладыя беларускія паэты і музыканты, якія выказалі жаданне далучыцца да адкрыцця культурнай пляцоўкі, інфармуе «Радыё Свабода».

У прыватнасці, 6 снежня чакаюцца выступленні гуртоў «Green Pills» і «Знарок», свае вершы пачытаюць Павел Белавус і Яна Еўдакімовіч. Будуць і іншыя выступоўцы. Пачатак у 19.00.

7 снежня вечар пачнецца ў 18.00. Перад гледачамі выступяць Паліна Рэспубліка, Валярына Кустава, рэпер Вожык, Ганна Чумакова і іншыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках