19 снежня 2024, Чацвер, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Еўравізію» паедзе пратэжэ алігарха Шакуціна

324
На «Еўравізію» паедзе пратэжэ алігарха Шакуціна

Алена Ланская прадставіць Беларусь на «Еўравізіі-2013» у Швецыі.

Гэта стала вядома з вынікаў нацыянальнага кваліфікацыйнага тура міжнароднага песеннага конкурсу, які адбыўся ў Белтэлерадыёкампаніі, паведамляе БелТА.

Аўтарства кампазіцыі Алены Ланскай Rhythm Of Love («Рытм кахання») належыць Леаніду Шырыну, Юрыю Вашчуку (музыка) і Аляксею Шырыну (словы). Песня запісвалася ў Лондане. У нумары спявачкі задзейнічаны шоу-балет Trend Deluxe, удзельнікі якога зняліся ў кліпе на яе песню «Самотныя сэрцы».

У якасці адмысловай узнагароды Алена атрымала стылізаванае еўравізійнае сэрца. Прыз на замову Белтэлерадыёкампаніі вырабіў шклозавод «Нёман».

Нагадаем, спявачка ўжо брала ўдзел у нацыянальным кваліфікацыйным конкурсе на міжнародны музычны фэст у мінулым годзе і нават была абвешчаная яго пераможцай. Аднак праз пэўны час вынікі былі перагледжаныя, і на «Еўравізію» ў Баку паехала група «Litesound».

Cкандальная гісторыя з перамогай Алены Ланскай у кваліфікацыі на «Еўравізію-2012» звязаная з імем аднаго з «партманетаў» Лукашэнкі - Аляксандра Шакуціна. Выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу, які і прывёў да «поспеху» спявачкі на «Еўрафэсце», абярнулася нечаканай паразай і лупцоўкай, якую атрымалі ад правадыра ўсе арганізатары конкурсу, акрамя самога алігарха. Сталі вядомыя цікавыя драбніцы. Напрыклад, палову выдаткаў «Эўрафэсту» аплачваў «Амкадор», старшынём рады дырэктараў якога з'яўляецца Шакуцін.

Сама Алена Ланская не раз у сваіх інтэрв'ю ў беларускіх СМІ падкрэслівала, што менавіта ён адыграў вызначальную ролю ў ейных поспехах.

Дарэчы, летась чыноўнікі таксама рассылалі лісты з заклікам падтрымаць «таленавітую сірату» у SMS-галасаванні, якія адыгралі немалую ролю ў прысуджэнні ёй першага месца. Акрамя таго, з чутак, Аляксандр Шакуцін абяцаў старшыню журы Аляксандру Ціхановічу цалкам аплаціць усе выдаткі, звязаныя з конкурсам «Еўравізія», бо БТ не мела вялікіх фінансавых магчымасцяў. І гэты факт, магчыма, стаў адным з вызначальных у «перамозе» Алены Ланскай у «Еўрафэсце».

Урэшце вінаватым за фальсіфікацыі SMS-галасавання ў мінулым годзе назвалі выканаўчага прадусара тэлеканала «Беларусь 1» Дзмітрыя Баранава. Цяпер ён - генеральны дырэктар прадусарскага цэнтра «Спамаш», які ў свой час стварыў бізнэсовец Аляксандр Шакуцін.

Напісаць каментар 324

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках