У Варшаве стартаваў марафон салідарнасці
4- 8.12.2012, 22:39
8 снежня ў Варшаве апоўдні пачалася акцыя салідарнасці: цягам 24 гадзін кожны ахвотны можа напісаць ліст у падтрымку палітвязняў.
Беларускі дом у Варшаве праводзіць гэтую акцыю супольна з Amnesty International, піша TUT.BY.
Арганізатары распачатай сёння акцыі шчыра спадзяюцца, што лістоў будзе адпраўлена нямала. Бо толькі ў Варшаве дыяспара беларусаў, якія пакінулі радзіму з палітычных матываў, складае сотні чалавек. Як падкрэсліў кіраўнік «Беларускага дома» ў Варшаве Зміцер Бародка, арганізатары разумеюць, што частка лістоў да беларускіх палітвязняў можа папросту не дайсці праз турэмную цэнзуру.
Акцыя скончыцца заўтра, 9 снежня, тады ж, калі і пачалася - апоўдні.







