24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За вядро локшыны на ганку БТ - штраф у 30 базавых

20
За вядро локшыны на ганку БТ - штраф у 30 базавых

Непаўнагадовага Уладзіслава Лобава аштрафавалі на 30 базавых велічынь за ўдзел у акцыі 3 снежня каля будынку Белтэлерадыёкампаніі.

Да штрафу актывіста аргкамітэта па стварэнні Нацыянал-бальшавіцкай партыі прысудзіла адміністрацыйная камісія пры адміністрацыі Маскоўскага раёна Менска, піша ПЦ «Вясна».

Нагадаем, падчас акцыі трое маладых людзей выплюхнулі на ганак ля цэнтральнага ўваходу ў будынак Белтэлерадыёкампаніі вядро з локшынай і раскідалі ўлёткі. «Беларускае тэлебачанне заўсёды славілася адкрыта замоўнымі, палітычна ангажаванымі рэпартажамі, што выклікаюць і смех, і здзіўленне», - заявілі тады беларускія нацбалы.

Прадстаўнікі камісіі палічылі, што Уладзіслаў Лобаў прымаў удзел у гэтай акцыі і пакаралі яго штрафам па артыкуле 17.1 КаАП («Дробнае хуліганства»).

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках