Купюра ў 200 тысяч ужо надрукаваная
25- 10.02.2012, 10:04
Беларусь выпускае ў абарачэнне банкноту ў 200 тысяч беларускіх рублёў (каля 24 даляраў).
Пастанова праўлення Нацыянальнага банка Беларусі ад 31 студзеня 2012 N 31 «Аб выпуску ў абарачэнне банкноты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь узору 2000 наміналам 200 000 рублёў» зарэгістраваная ў нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.
У Нацбанку растлумачылі, што купюры былі надрукаваныя нядаўна, а 2000 адносіцца да выпуску банкнотного шэрагу.
Да гэтага часу ў Беларусі самай буйной была банкнота ў 100 тысяч рублёў - каля 12 даляраў.
Раней кіраўніца Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова паабяцала, што з абарачэння будуць адбірацца дробныя купюры - 10 і 20 рублёў, але рабіцца гэта будзе неадначасова, а па меры вываду з абароту старых купюр пры спыненні выпуску новых.
На 10 лютага афіцыйны абменны курс склаў 10 980 беларускіх рублёў за еўра, 278 беларускіх рублёў за расейскі рубель, 8 260 беларускіх рублёў за даляр.