Партрэты Саннікава на вуліцах Брэста (Фота)
12- 10.02.2012, 10:46
У Брэсце прайшла акцыя ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.
Уздоўж цэнтральных вуліц горада актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» былі расклееныя шырокафарматныя плакаты з заклікамі «Свабоду Саннікаву!» і «Саннікаў - мой прэзідэнт!», паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».
Насупраць Цэнтральнага ўнівермага на рэкламным білбардзе тысячы жыхароў горада змаглі ўбачыць плакат агульнай плошчай больш за 3 м.кв.
Нагадаем, што за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі. У зняволенні палітвязень падвяргаецца катаванням і здзекаванням.


