25 снежня 2024, Серада, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алега Волчака пакінулі без пашпарта

16
Алега Волчака пакінулі без пашпарта

АВІР Фрунзенскага раёна Менска паведаміў праваабаронцу, што не будзе аднаўляць ягоны пашпарт да заканчэння расследавання Цэнтральнага РАУС.

Фактычна кіраўнік цэнтра «Прававая абарона насельніцтву» не толькі апынуўся невыязным, але і не можа палячыцца пасля зняволення ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Алег Волчак паведаміў «Беларускаму партызану», што АВІР не мае права выдаваць новы пашпарт да заканчэння расследавання па яго заяве аб згубе пашпарта.

27 студзеня днём у цэнтры Менска міліцыя затрымала Алега Волчака, абвінаваціўшы ў нецэнзурнай лаянцы. Суд, натуральна, прызнаў Алега Волчака вінаватым і прысудзіў да 4 сутак арышту. Значную частку гэтага тэрміну праваабаронца адседзеў у халоднай камеры, дзе і набыў сур'ёзныя праблемы са здароўем. Каб абследавацца - патрэбнае пасведчанне асобы, якое знікла з кватэры, пакуль А.Волчак знаходзіўся ў РАУС пасля затрымання.

Спецаперацыя КДБ «Артыст», ахвярай якой стаў праваабаронца Алег Волчак, атрымала лагічны працяг. 6 студзеня праваабаронца падаў у Следчы камітэт заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце крадзяжу пашпарта. Пра гэта паведаміў сам Алег Волчак.

«Я падаў заяву аб ўзбуджэнні крымінальнай справы ў Следчы камітэт па факце крадзяжу майго пашпарта. Магу зараз выслаць заяву. Таксама падаў заяву ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, каб яны мне растлумачылі - як можна чалавека без пашпарта пасяліць да іх, ці ўсё ж быў мой пашпарт, але яго не аддалі. Увогуле, зараз прыйшла мая чарга задаваць пытанні прадстаўнікам праваахоўных органаў», - адзначыў Алег Волчак.

У заяве на імя начальніка Следчага камітэта РБ па Менску падпалкоўніку юстыцыі А.Волкаву «аб згубе пашпарта грамадзяніна РБ» Алег Волчак выклаў фактычныя абставіны «знікнення» пашпарта з кватэры.

«Мяркую, што менавіта ў выніку праведзенага ў парушэнне Закона майго асабістага ператрусу, з кватэры, у перыяд адбыцця мною адміністрацыйнага арышту знік мой пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, бо хтосьці супрацьпраўна скарыстаўся ключамі ад названай кватэры, якія 27.01.2012 г. былі пры мне, а ў ходзе асабістага вобшуку канфіскоўваліся супрацоўнікамі міліцыі. Усё гэта больш дэталёва паказана ў скарзе ў Менгарсуд», - паказвае праваабаронца.

На гэтай падставе Алег Волчак просіць узбудзіць крымінальную справу па факце крадзяжу пашпарта на імя Волчака Алега Канстанцінавіча, выдадзенага 16 лютага 2010 Цэнтральным РУУС г. Менска, серыя пашпарта МР 2665203.

Пакуль Цэнтральны РАУС не расследаваў заяву А.Волчака, таму АВІР не выдае новы пашпарт. Алег Волчак не можа выехаць на канферэнцыю еўрапейскі адвакатаў, якая запланаваная на канец лютага. Але самае галоўнае ў тым, што праваабаронца не можа прайсці паўнавартаснае лекаванне без пашпарта.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках