26 лiстапада 2024, aўторак, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь больш за ўсіх скараціла закупы газу ў Расеі

5
Беларусь больш за ўсіх скараціла закупы газу ў Расеі

У мінулым годзе ў Беларусь было пастаўлена 19,998 млрд. куб. м. газу. За апошнія пяць гадоў менш імпартавалі толькі ў 2009 годзе (17,62 млрд. куб.м.).

Аднак, як падлічыў карэспандэнт «Заўтра тваёй краіны», Беларусь па-ранейшаму з'яўляецца абсалютным лідэрам у свеце па спажыванні расейскага газу на душу насельніцтва.

Па выніках мінулага года Беларусь больш за ўсіх скараціла закупы газу ў Расеі, вынікае са справаздачы «Газпрама» за 4-ы квартал 2011 года. Памяншэнне аб'ёмаў паставак звязана галоўным чынам з новым коштам газу, які на працягу 2011 года вырас з 223,15 даляра за 1 тыс. куб. м. (у 1-м квартале) да 305,72 даляра за 1 тыс. куб. м. (у 4-м квартале).

Для беларускай эканомікі рост апынуўся «непад'ёмным». У выніку аплата за газ, які быў пастаўлены ў другім паўгоддзі (у трэцім квартале 4,231 млрд. куб. ў чацвёртым - 5,197 млрд. куб.м.) адтэрмінаваная на 2012 год. Згодна з дамоўленасцямі з «Газпрамам» плаціць за гэтыя аб'ёмы на працягу бягучага года беларусы будуць па кошце 245 даляраў за 1 тыс. куб.метров.

«Эканомныя» беларусы ўпершыню прапусцілі ў мінулым годзе на трэцяе месца па спажыванні расейскага газу Турцыю. На першым і другім месцы засталіся Украіна і Германія.

Аднак па такім паказчыку, як спажыванне расейскага газу на душу насельніцтва, Беларусь упэўнена займае першае месца сярод усіх кліентаў «Газпрама». Па выніках 2011 года на кожнага беларуса прыйшлося 2105 кубаметраў «газпрамаўскага» газу. На другім месцы ў рэйтынгу ўкраінцы. На трэцім - чэхі. Іх газавая залежнасць выяўляецца адпаведна ў 871,5 і 722,8 кубаметру на душу насельніцтва, піша Заўтра тваёй краіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках