25 снежня 2024, Серада, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі - у Жодзінскім СІЗА

Алесь Бяляцкі - у Жодзінскім СІЗА

13 лютага жонка палітвязня Наталля Пінчук наведала ізалятар у Жодзіна.

Ёй паведамілі, што ейны муж Алесь Бяляцкі знаходзіцца там, перадае «Радыё Свабода». «Заўтра разлічваю перадаць яму перадачу», - сказала Наталля Пінчук.

Пасля таго, як 24 студзеня Менскі гарадскі суд не задаволіў скаргу Алеся Бяляцкага, і прысуд праваабаронцу ўступіў у сілу, яго павінныя перавесці ў калонію.

Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 гады турмы ў лістападзе мінулага года. Яго прызналі вінаватым у нібыта нявыплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на свае рахункі, выдаткоўваў на праваабарончую дзейнасць.

18 студзеня жонка праваабаронца Наталля Пінчук перавяла на рахунак ўпраўлення юстыцыі Менгарвыканкама для суду Першамайскага раёна сабраныя грамадзянамі больш 757 мільёнаў рублёў (90 тысяч даляраў ЗША). «Гэта ўся сума, якую згодна з пастановай суду, павінен заплаціць Бяляцкі», - заявіла яна.

Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя аб банкаўскіх рахунках, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Да апошняга часу Бяляцкі знаходзіўся ў жодзінскай турме.

Краіны Еўразвяза, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязням, а прысуд яму - палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках