29 верасня 2024, Нядзеля, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар на будаўніцтве Астравецкай АЭС

42
Пажар на будаўніцтве Астравецкай АЭС

Толькі ўчора стала вядома, што 12 лютага, прыкладна ў 6 раніцы на будпляцоўцы Астравецкай АЭС адбыўся пажар.

Як паведамілі з месца будаўнікі, загарэлася бытавое памяшканне на ахоўнай тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі. Паводле спецыялістаў, папярэдняй прычынай узгарання магла стаць няспраўнасць электрасетак абагравання, паведамляе «Радыё Свабода».

Ёсць звесткі, што ў агні згарэла маёмасць працаўнікоў, якія карысталіся бытоўкай. Папярэдняя матэрыяльная шкода ад пажару ацэньваецца прыблізна ў 10 мільёнаў рублёў. Для высвятлення прычыны пажару створаная спецыяльная камісія.

У аддзяленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях па Астравецкім раёне паведамілі, што абыйшлося без чалавечых ахвяр.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках